Letra fiel al original
Auto
© Compilador:
± PPS (tempo): ♩ = 93 pulsaciones por minuto
У адзiнстве чакаў цемру, З'яўляўся хвалюючы сэнс. Вадзiў iндзейскую хеўру У цёмны харкаўскi лес. Глядзеў у глыбокi калодзеж, Там жыў бяскрылы анёл. Шукаў чарадзея. А дзе ж ён? Хацеў, каб на месяц адвёў. Прыпеў: Месяц - братка мой. Месяц мой. Месяц - братка мой. Месяц мой. Хаваўся ў цудоўны асiннiк, Дзядуля шукаў з бiзуном. Наводзiў на поўнач гадзiннiк, Каб здацца ночы ў палон. Вера мая - восень, Сонца толькi ў снах. Маiх архангелаў - восем, Ляцяць, як птушкi на дах. Прыпеў: Месяц - братка мой. Месяц мой. Месяц - братка мой. Месяц мой. Месяц - братка мой. Месяц мой. Месяц - братка мой. Месяц мой.